Знайсці
21.05.2018 / 18:255РусŁacБел

У Мінску пабудуюць стадыён для пляжнага футбола за 400 тысяч еўра

Капсулу ў падмурак будучага нацыянальнага стадыёна па пляжным футболе закладуць 2 чэрвеня ў Міжнародны алімпійскі дзень у Мінску, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня Федэрацыі пляжнага футбола Беларусі Аляксей Сычоў. Урачыстая цырымонія адбудзецца на тэрыторыі САК «Алімпійскі», дзе ў чэрвені 2019 года пройдуць спаборніцтвы па пляжным футболе і стральбе з лука падчас II Еўрапейскіх гульняў.

На будаўніцтва стадыёна, які зможа змяшчаць 1,5 тысячы чалавек, плануюць накіраваць каля 400 тысяч еўра. Ужо ў жніўні 2018 года на новай пляцоўцы плануецца правесці першыя афіцыйныя гульні — матчы этапу Еўралігі. Гэтыя спаборніцтвы стануць тэставым турнірам для ацэнкі магчымасцяў пляцоўкі да прыёму матчаў II Еўрапейскіх гульняў, адзначыў Аляксей Сычоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930