Знайсці
21.05.2018 / 06:2825РусŁacБел

Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле

Reuters.com

Як паведамляе агенцтва Reuters, па дадзеных ЦВК кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура па выніках прэзідэнцкіх выбараў заручыўся падтрымкай 68% тых, хто прагаласаваў. Ён значна апярэдзіў бліжэйшага канкурэнта — экс-губернатара штата Лара Энры Фальконе, за якога прагаласавалі ўтрая менш выбаршчыкаў.

Пры гэтым ЦВК пацвердзіў нізкую яўку. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі крыху больш за 46% грамадзян. Для параўнання ў 2013 годзе прагаласавалі 80% выбаршчыкаў.

Навіна аб пераабранні Мадура выклікала радасць у яго прыхільнікаў у Каракасе, дзе сотні людзей з феерверкамі зладзілі танцы ля прэзідэнцкага палаца.

Апазіцыя, частка якой байкатавала выбары, заявіла аб тым, што галасаванне праходзіла з масавымі парушэннямі. Праціўнікі Мадура абвінавацілі яго ў прыватнасці ў запалохваньні людзей. Выбаршчыкаў у бедных кварталах папярэджвалі, што ў выпадку нізкай яўкі іх могуць пазбавіць дапамогі.

Між тым цэлы шэраг краін заявілі, што не будуць прызнаваць вынікі выбараў. Сярод іх ЗША, Аргенціна, Чылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930