Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2018 / 00:14 12

Швецыя выйграла чэмпіянат свету па хакеі, ледзь адолеўшы Швейцарыю па булітах

Павялічыць выяву

Reuters.com

Зборная Швецыі выйграла чэмпіянат свету па хакеі ў 11-ы раз, адстаяўшы мінулагодні тытул. У нядзелю шведы ў фінале з цяжкасцю перамаглі па булітах Швейцарыю з лікам 3:2 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, 1:0).

Швецыя на гэтым чэмпіянаце выйграла ва ўсіх дзесяці матчах. Швейцарцы ў групавым турніры занялі 4-е месца, прайграўшы расіянам, чэхам і тым жа шведам.

У плэй-оф шведы прайшлі Латвію (3:2) і ЗША (6:0), швейцарцы — Фінляндыю (3:2) і Канаду (3:2).

У 2013 годзе каманды гулялі ў фінале, і тады шведы перамаглі 5:1. 

Заўважым, што і шведы, і швейцарцы былі супернікамі беларусаў у групавым турніры. Швецыі беларусы разгромна прайгралі 0:5, а Швейцарыі прайгралі з лікам 2:5. Хоць нейкі для нас пазітыў ад гэтага турніру.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Славакіі.

***

Беларусы ж будуць выступаць у мінорным дывізіёне 1A разам з камандамі Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы, Паўднёвай Карэі. Турнір пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая 2019 года ў Астане. На сёлетнім турніры беларусы ўсе матчы прайгралі і пакінулі эліту

2
Anarkisto / адказаць
21.05.2018 / 10:56
Крыху шкада швейцарцау (як i немцау на алiмпiядзе), бо яны мелi усе магчымасьцi скокнуць вышэй галавы. Прынамсi яны даказалi, што для разьвiцця хакея патрэбна не дзяржпадтрымка, не прэзiдэнт-хакеicт, не КХЛ, а усяго толькi высокi узровень жыцьця, дэмакратыя й здаровае незалежнае грамадства
0
Žvir / адказаць
21.05.2018 / 12:36
НЕ Памяркоуны,  racyja !
0
ро / адказаць
22.05.2018 / 14:42
 канадцы, условно говоря, шестнадцатым составом неплохо выступили. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30