Знайсці
20.05.2018 / 11:368РусŁacБел

Кітай і ЗША вырашылі адмовіцца ад гандлёвай вайны

Кітай пагадзіўся прыняць меры па нарошчванні імпарту амерыканскіх тавараў для скарачэння гандлёвага дэфіцыту паміж краінамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве абедзвюх краін, распаўсюджанай Белым домам.

«Дасягнуты кансенсус па прыняцці эфектыўных мер для істотнага скарачэння гандлёвага дэфіцыту паміж ЗША і Кітаем», — гаворыцца ў заяве. У сувязі з патрэбамі насельніцтва, якія растуць, і неабходнасці ў «высакаякасным эканамічным развіцці» Кітай значна павялічыць закупкі амерыканскіх тавараў, што дапаможа эканамічнаму росту і занятасці ў ЗША.

Абедзве краіны дамовіліся аб «істотным павелічэнні» экспарту амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі і энерганосьбітаў. ЗША накіруюць у Кітай каманду для прапрацоўкі дэталяў. Краіны таксама прыйшлі да высновы, што варта стварыць спрыяльныя ўмовы для пашырэння гандлю прамысловымі таварамі і паслугамі і ўмацаваць супрацоўніцтва ў пытанні абароны інтэлектуальнай уласнасці. Кітай пры гэтым гатовы ўнесці папраўкі ў законы ў гэтай галіне, у тым ліку закон аб патэнтах.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера