Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2018 / 23:09 18

Франак Вячорка два тыдні карыстаўся Oculus Go: «Гэтая штука татальна зменіць СМІ і геймінг»

Журналіст апісаў досвед у сябе ў фэйсбуку.

Павялічыць выяву

Вось ужо два тыдні у мяне такая вось штука — Oculus Go (Цукербэрг яе прэзэнтаваў 1 траўня), і хачу падзяліцца сваім захапленьнем. Гэта першая прылада VR (віртуальнай рэальнасьці): 1) безь неабходнасьці ўстаўляць тэлефон, 2) падключаць дадатковы кампутар, 3) даступная па кошце, 199$. Упэўнены, што гэтая штука татальна зьменіць сфэру мэдыяў і геймінгу.

Як працуе. Чапляеш на галаву. Уключаецца сама. Трапляеш нібыта на рабочы стол кампутара у фармаце 360. Гук убудаваны у сам Oculus, і без навушнікаў: ты сам чуеш, іншыя не. Якасьць выдатная, магчымасьці неабмежаваныя. Усё зьвязана з тваім фэйсбук-акаўнтам і тэлефонам. У руках пульт, які скануе твае рухі.

Вось якія магчымасьці яна дае карыстальнікам ужо цяпер, хаця думаю, гэта толькі пачатак.

— Лазіць па сайтах, камэнціць у інстаграме, правяраць пошту—усё у фармаце 360, перад табой бясконцы дэсктоп, некалькі вокнаў і віртуальная клявіятура.

— Глядзець ролікі 360, жывыя трансьляцыі 360, 3D фільмы. Цікава, што ў амэрыканскіх трэндах Oculus— відэаролікі Russia Today.

— Камунікаваць зь сябрамі з фэйсбуку праз свайго аватара. Вы можаце сесьці на віртуальным беразе рэчкі (напрыклад, Нёмана) і пагаварыць, пагуляць у гульні. Эфэкт прысутнасьці ФАНТАСТЫЧНЫ.

— Ну і, вядома, гульні, шмат зь якіх проста цалкам памянялі маё ўяўленьне пра гэтую індустрыю. Прызнаюся, што на некаторых заплюшчваў ад страху вочы ці падаў. І замкі будуеш, і рэвалюцыі ладзіш, і з монстрамі змагаесься —ёсьць забавы на любы густ. Для гульнявой індустрыі—гэта вялікі падарунак.

Але самае важнае, што для мэдыяў Oculus Go адкрывае неймаверныя магчымасьці па гейміфікацыі кантэнту і сторытэлінгу. Практычна, мы атрымалі магчымасьць лепш расказваць гісторыі, будаваць уражвальныя праекты, трансьляваць мітынгі. Мы можам узаемадзейнічаць з нашым чытачом-гледачом у жывым эфіры і зь яго віртуальнай прысутнасьцю, хай сабе праз аватара. Мы можам утрымліваць яго гадзінамі, інфармуючы і гуляючы з карыстальнікам адначасова. Думаю, цягам аднаго-двух гадоў, усьлед за Oculus зьявяцца падобныя standalone дэвайсы VR ад іншых фірмаў, і, адпаведна, цэны ўпадуць да 100—150 за прыладу.

Франак Вячорка, facebook.com

6
Прафесар Прэабражэнскі / адказаць
20.05.2018 / 16:54
Змагары і так жывуць віртуальным жыццём у віртуальным свеце без усялякіх прыладаў!
0
ром / адказаць
20.05.2018 / 18:16
А Cаша Лукашэнка буде у vr ??
4
джэ / адказаць
20.05.2018 / 19:04
Кто только не живёт за счёт беларусских проблем...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31