Знайсці
19.05.2018 / 12:0110РусŁacБел

Расійская біятланістка, якая заняла 70-е месца: «Спартсменаў абліваюць брудам толькі няўдачнікі. Сядзіце далей на канапах!»

Расійская біятланістка Вікторыя Сліўко выклікала розгалас у інтэрнэце сваім выказваннем у сацсетках. Яна распавяла пра стаўленне да крытыкі з боку заўзятараў.

«Калі ў каментарах няма дрэннага, значыць, нешта пайшло не так.

Я рада, што вы можаце выплюхнуць увесь негатыў на мяне. Ну а на каго яшчэ, як не на спартоўцаў, якія робяць усё дзеля перамогі?

Абліваюць брудам толькі няўдачнікі і людзі, якія зайздросцяць нам. Так што сядзіце далей на канапах! А мы будзем ісці да сваёй мары», — напісала Сліўко.

У папярэднім сезоне 24-гадовая расійская біятланістка заняла 70-е месца, яшчэ раней — 76-е месца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера