Знайсці
18.05.2018 / 18:3023РусŁacБел

Толькі лічбы: колькасць каментаў на НН за год вырасла з 239 да 284 тысяч

Трохі лічбаў, якія адлюстроўваюць, наколькі шалёныя аб'ёмы працы выконвае мадэратар каментаў НН.

Колькасць каментаў, размешчаных на НН, за апошнія 12 месяцаў склала 284 000. За папярэдні аналагічны перыяд іх было 235 000. Яшчэ годам раней — 179 000.

Прымае іх адзін-адзіны чалавек, які працуе дзень і ноч, перыядычна. (Дарэчы, успрымайце спакойна, калі часам каменты не прымаюцца некалькі гадзін. Яны проста чакаюць на прэмадэрацыі.)

Уявіце, што ў сярэднім за дзень і ноч ён прачытвае каля 1150 каментаў, 350 з іх выдаляе, а 800 прымае.

Варта адзначыць, што доля каментаў, якія мы выдаляем, істотна вырасла, пасля таго як мы пастрожылі правіла мадэрацыі. На сёння мы выдаляем каля 30% размешчаных каментаў. І, тым не менш, вал каментаў расце.

Яшчэ раз нагадаем нашы базавыя правілы каментавання.

Правілы каментавання

Не будуць прымацца наступныя выказванні:

  1. Каменты, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.
  2. Каменты, якія ўтрымліваюць турэмны жаргон.
  3. Каменты, што ўтрымліваюць міжнацыянальныя, міжрэлігійныя ды іншыя выпады, таксама тыя, у якіх з негатывам падкрэсліваецца паходжанне ці нацыянальныя традыцыі, у якіх замест саманазоваў нацый выкарыстоўваюцца мянушкі (бульбашы, маскалі, хахлы, свядомыя, рагулі, пшэкі, ватнікі і г.д.).
  4. Каменты, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія каментары.
  5. Каменты, у якіх выказваецца радасць з нагоды заведама трагічных падзей: смерцяў, аварый, катастроф.
  6. Каменты, у якіх перакручваюцца, абыгрываюцца імёны і прозвішчы.
  7. Каментары, якія ўтрымліваюць заўвагі пра фізічныя недахопы людзей — крытыкуйце ўчынкі, а не выгляд (атлусцелы, перакошаная і г.д.).
  8. Каменты, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту ці самасуду.
  9. Каменты, якія ўтрымліваюць параўнанні людзей ці арганізацый з нацыстамі.
  10. Каменты, якія ўтрымліваюць дадумкі пра інтымнае жыццё герояў публікацыі.
  11. Каменты, у якіх праводзіцца параўнанне людзей з жывёламі, якія заведама маюць негатыўную канатацыю: арлом называць можна, шакалам ці баранам — не.
  12. Каменты, у якіх людзей называюць злачынцамі, пакуль гэта не даказана судом.
  13. Наўпроставыя і іншасказальныя пажаданні смерці, пакутаў ці фізічных калецтваў.
  14. Каменты, у якіх аб'екты, з'явы ці ўчынкі параўноўваюцца з працэсамі чалавечай фізіялогіі, дзе ёсць усякія анальныя і фекальныя асацыяцыі.
  15. Каменты, скіраваныя супраць «Нашай Нівы» ці асобы аўтара. Ацэньвайце артыкул, а не аўтара.
  16. Бессэнсоўныя каменты, флуд, спам.
  17. Неапраўдана доўгія каменты ці цытаванні. Яны могуць выдаляцца проста таму, што мадэратару няма калі іх вычытваць.
  18. Рэкламныя паведамленні і каменты, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў. Гіперспасылкі на іншыя сайты (мы, як правіла, не маем магчымасці правяраць, што там).
  19. Каменты, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).
  20. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.
  21. Апошняе і самае галоўнае. Мадэратар адцяпер мае права выдаляць каменты суб’ектыўна, проста за брудны, бескультурны тон.

Чытайце таксама: «Наша Ніва» мяняе палітыку мадэрацыі каментароў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера