Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2018 / 10:06 10

Ці ёсць у сэксе паняцце «нармальнасці» і што лічыць вычварэнствам? 

На адкрытую лекцыю даследчыцы Alexa Tim па «ненарматыўных» сэксуальных практыках у Мінску прыйшло 170 чалавек. Падзея прайшла ў прасторы .PUNKT.

«Мінску, аказваецца, патрэбны сэкс,

— кажа Alexa Tim — незалежная даследчыца, навуковая журналістка, скончыла магістратуру ЕГУ па спецыяльнасці «Культурныя даследаванні». За гэтым псеўданімам і вобразам хаваецца Аляксей Цімашэнка. 

Павялічыць выяву

Аляксей Цімашэнка (Alexa Tim). Cпецыяліст па гендарных даследваннях, навуковы журналіст, 35 гадоў. Жыве ў горадзе Далгпрудны. Жанаты. Мае дачку.

Лектар прызнаўся, што гендарныя даследаванні ніколі не былі асабліва папулярнымі. І да гэтага на лекцыі, якія ён чытаў у Расіі, прыходзіла каля 30 чалавек.

Мінск у гэтым сэнсе стаў феноменам, бо амаль 200 чалавек захацелі пачуць пра тое, што можа азначаць для нас паняцце «ненарматыўная сэксуальнасць»? Якія практыкі мы прывыклі лічыць «нетрадыцыйнымі», а часам і зусім «вычварэнствам»? Што ўключае ў сябе само паняцце «нормы», калі мы вядзем гаворку пра сэксуальнае жыццё?

«Паняцце нормы складаецца з наступных складнікаў: гетэрасэксуальнасць, цысгендарнасць і традыцыйныя сэксуальныя практыкі».

Аляксей тлумачыць, што ў традыцыйным грамадстве вельмі размежаваная гендарная бінарнасць. Нават у колерах. Традыцыйна, ружовыя рэчы — для дзяўчынак, блакітныя — для хлопчыкаў. Аднак тут жа прывёў прыклад, што яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя ў кнігах пісалі пра такія паняцці, як «размужычча» або «раздзявочанне». Калі мужчынам былі ўласцівыя некаторыя прыкметы жанчын, як у знешнім выглядзе, так і ў паводзінах. І наадварот.

Павялічыць выяву

Затым — пытанне ў залу:

— «Якая сэксуальная практыка лічыцца традыцыйнай?».

— «Місіянерская поза».

Так, пацвердзіў лектар.

«Нават калі мы гаворым пра мастурбацыю, то гэта больш-менш традыцыйная практыка, а калі мастурбацыя з пяцілітровай каністрай, то гэта ўжо вычварэнства.

Што тады казаць пра пегінг (від сэксу, калі жанчыны з дапамогай спецыяльных прыладаў трапляе ў анус мужчыны) або страпон-сэкс (сэкс з выкарыстаннем накладнога фалаімітатара)?

«На першы погляд, гэта наогул ненармальна, — кажа Alexa Tim. — Але калі паглыбляцца ў гісторыю, то выявіцца, што гісторыя пегінгу сваімі каранямі ідзе ў часы вайны ў В’етнаме. Калі з вайны вярталіся шмат параненых мужчын, і нешта накшталт страпону было выратаваннем і магчымасцю і надалей весці паўнавартнаснае палавое жыццё».

Пасля гэтымі «прыстасаваннямі» зацікавіліся лесбіянкі, і рэклама страпона ў амерыканскім часопісе для лесбіянак 1970-х гадоў гучала так: «Бліжэй да прыроды, чым сама прырода».

У Расіі (і Беларусь тут мала адрозніваецца) пегінг па-ранейшаму знаходзіцца па-за межамі «нормы».

Даследчык паказаў на слайдзе таварны вагон.

Павялічыць выяву

«Пры чым тут вагон? А ўявіце сабе, што ён даверху набіты страпонамі. Менавіта столькі гэтых вырабаў штогод пастаўляе ў Расію толькі адна нямецкая кампанія. А колькі яшчэ неўлічаных пасылак атрымліваюць расіяне?».

У сацыяльнай сетцы «У кантакце» ў групе «Страпон-знаёмствы» знаходзяцца больш за 60 тысяч чалавек.

«І для ўсіх гэтых людзей пегінг — не з’яўляецца нормай? — задае пытанне лектар».

Высновы напрошваюцца самі.

Па-першае, у грамадстве адбываецца змена гендарных адносін. Па-другое, сэкс аддзелены ад рэпрадукцыі і ў любых практыках важная ўзаемная згода, а не меркаванне грамадства.

Калі ёсць узаемная згода, то чаму б не паэксперыментаваць?

Пытанне рытарычнае, бо на слайдах — чырвоны клічнік. Папярэджанне, што такія практыкі могуць траўмаваць.

«Экстрэмальны сэкс можна параўнаць з ёгай. Калі вы зразумееце, як гэта робіцца, то чаму б не. Але я б не раіў, усё ж такі небяспечна».

Яшчэ адзін раздзел лекцыі быў прысвечаны «медыцынска-забаўляльным» працэдурам.

«Калі вы камусьці скажаце, што атрымліваеце аргазмы ад чатырохлітровай клізмы, вам усе адкажуць, што вы вычварэнец. А калі скажаце, што рэгулярна чысціце арганізм пры дапамозе клізмы? Малайчына ж!».

Ідэя лячэння мастурбацыяй, агучыў лектар, далёка не новая. І такія псеўдамедыцынскія практыкі былі папулярныя ў Савецкім саюзе не менш, чым на «загніваючым» Захадзе.

Павялічыць выяву

«Мяркую, што прычына такой папулярнасці ў тым, што ў СССР сэксу не было».

Было яшчэ шмат прыкладаў і разважанняў, але самае галоўнае, пра што ўласна і была лекцыя: паняцце «норма» у кожнага сваё.

І як тут не прыгадаць словы Фаіны Ранеўскай:

— Лесбіянства, гомасэксуалізм, мазахізм, садызм — гэта не вычварэнствы. Вычварэнстваў, уласна, толькі два: хакей на траве і балет на лёдзе.

Наталля Тур, фота з архіва Аляксея Цімашэнкі

14
вычварэнцы ўсіх калгасаў яднайцеся / адказаць
19.05.2018 / 12:18
"У сацыяльнай сетцы «У кантакце» ў групе «Страпон-знаёмствы» знаходзяцца больш за 60 тысяч чалавек. «І для ўсіх гэтых людзей пегінг — не з’яўляецца нормай?" ============================================= Для псіхаў таксама многа чаго з'яўляецца нормай. Гэты спецыяліст па гендарных даследаваннях маніпулятар 80 LVL. Бярэ нейкую купку грамадства, якое складае 0,001% ад ўсяго грамадства, і некія паводзіны і звычкі гэтых адшчапенцаў называе нормай - а сярод іх гэты сапраўды норма - і спрабуе гэтыя "нормы" перанесці на ўсё грамадства. Маўляў, калі гэта для іх норма, то і для ўсіх павінна быць нормай. Такім макарам і паводзіны і дзеянні псіхаў можна навязаць ўся грамадству як норму, бо сярод псіхаў гэта норма. Нудысты ходзяць аголеныя і гэта для іх норма. Але не для астатняга грамадства для якога такія паводзіны непрымальныя. І ня трэба тут пераконваць задорвае грамадства ў тым, што "нормы" адшчапенцаў павінны стаць нормаў для ўсіх.
1
P.S.KOLTSOV / адказаць
20.05.2018 / 17:41
А ещё сбор картошки в Дроздах.
0
Илля / адказаць
06.06.2018 / 17:05
рознастайнасци сэксу ци вычварэнства варта дыскусияваць але памятаць трэба што заусёды фашысты хуценька могуць усё што хочуць назваць вычварэнствам а там далей турма ци психушачка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31