Знайсці
20.05.2018 / 11:123РусŁacБел

Да слёз. Што «Радзіву Прудок» дадаў Раман Падаляка

Пра «Радзіва Прудок» у Купалаўскім, якое выклікала дыскусіі, піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку Ганна Севярынец.

Паглядзеўшы «Радзіва Прудок» у Купалаўскім. Абавязкова змахнуўшы слязу. Што там… ручаём беглі нават! «Радзіва» ў Купалаўскім атрымалася — Юлія Чарняўская адразу знайшла трапнае слова — кранальным, а я не магу не адгукнуцца на кранальнае.

Каб не спойлерыць і не псаваць свята тым, хто пойдзе на спектакль, — скажу толькі пару словаў.

Скажу, што вельмі радая за Андруся Горвата, за той сюжэт, які складаецца вакол яго і вакол ягонай кнігі, за тое натхненне, якое яна нясе, за той эксперымент, на які яна спадвігае. Андрусь Горват — здольны пісьменнік, «Радзіва Прудок» — годная кніга, Горватаў сюжэт — з'ява ў нашым культурным жыцці, я радая назіраць усё гэта ў жывым эфіры, я гэта сёння яшчэ раз для сябе сфармулявала.

Скажу яшчэ, што я ў захапленні ад рэжысёрскай працы Рамана Падалякі, ад сцэнаграфіі, ад тэхнічных эфектаў і «працы з прадметамі», асабліва ўразілі мяне — вось тут пабеглі ручаі — падушкі і прасцінкі ў апошнім эпізодзе. З думак, якія я не чытала ў «Прудку», але якія дадаў «Радзіву» Падаляка, пранізлівым адкрыццём на сэрцы ляжаць цяпер палешукі, якія раз-пораз пераўтвараюцца ў звяроў: хто ў ката, хто ў сабаку, хто ў казу, гэтае нашае беларускае адвечнае ваўкалацтва, так тонка і акуратна паказана, і так да месца — брава.

Яшчэ скажу, што я проста ў аняменні ад акцёрскай працы Святланы Анікей. Гэта нешта нечуванае сапраўды.

Такая адна — і такая ў кожнай сцэне іншая, і так трапна, так адзіна магчыма, брава, і брава, і біс!

Можа, ёсць там нейкія рэчы, якія можна было б зрабіць інакш, але — навошта? «Радзіва Прудок» якраз і каштоўнае тым, што не абяцалася нікому тут быць узорам. Якое ёсць — такое наце. Не хочаце — пераключайце.

Дык не пераключаем жа!

Ганна Севярынец, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930