Знайсці
17.05.2018 / 23:369РусŁacБел

Швейцарыя выбіла з чэмпіянату свету Фінляндыю, Латвія дала бой Швецыі

Галоўная сенсацыя 1/4 фіналу здарылася ў матчы Швейцарыя — Фінляндыя.

yle.fi

Швейцарцы, што занялі 4-е месца ў групе, выйгралі ў Фінляндыі, якая фінішавала ў сваёй васьмёрцы першай (апярэдзіўшы і ЗША, і Канаду) з лікам 3:2.

Прычым альпійская дружына вяла ў ліку 3:1. Фіны скарацілі лік (3:2), але на большае былі няздатныя.

Швейцарцы выйшлі ў паўфінал упершыню за пяць гадоў. У 2013-м яны наогул дабраліся да фіналу.

Зборная Латвіі дала бой Швецыі, але саступіла 2:3.

Такім чынам у паўфіналах у суботу згуляюць: Канада — Швейцарыя, ЗША — Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930