Знайсці
16.05.2018 / 22:458РусŁacБел

Пры раскопках у Пампеях знайшлі каня, які стаў ахвярай вывяржэння Везувія

Італьянскія археолагі знайшлі рэшткі баявога каня, які быў у вулканічным попеле гары Везувій у Пампеях, паведамляе Independent.

Рэшткі жывёлы былі знойдзеныя за межамі горада, у руінах вілы, якая знаходзілася менш чым за кіламетр ад гарадскіх сцен.

Навукоўцы зрабілі гіпсавы злепак загінулай жывёлы. Упершыню, дзякуючы падобнай тэхніцы злепка, стала магчыма аднавіць поўны сілуэт каня, якога знайшлі ў зоне, якая пацярпела ад вывяржэння вулкана.

Акрамя рэштак каня, пры раскопках знайшлі амфары, посуд і фрагменты драўлянага ложка. Археолагі таксама раскапалі магілу чалавека, які памёр пасля вывяржэння, а таксама прадметы хатняга ўжытку, у тым ліку збан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера