Знайсці
16.05.2018 / 14:4415РусŁacБел

У БДУ зноў перамены: адпраўлены ў адстаўку нязменны дэкан эканамічнага факультэта Міхаіл Кавалёў

Прафесар Міхаіл Кавалёў, які кіраваў эканамічным факультэтам БДУ 19 гадоў, пакідае гэтую пасаду, піша Tut.by.

«З 16 мая Міхаіл Міхайлавіч знаходзіцца ў адпачынку», - паведамілі на эканамічным факультэце. І дадалі, што пасля адпачынку ён не вернецца да сваіх абавязкаў.

У прэс-службе БДУ патлумачылі, што Міхаіл Кавалёў з эканамічнага факультэта не сыходзіць — застаецца на пасадзе прафесара кафедры, якую ён узначальваў.

— Міхаіл Кавалёў па ўласным жаданні напісаў заяву аб пераводзе з пасады дэкана эканамічнага факультэта на пасаду прафесара кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта.

Кандыдатура новага дэкана пакуль не вызначана, сказалі ў прэс-службе. Цяпер яго абавязкі выконвае намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Ганна Каралёва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера