Даслаць навіну
Знайсці
16.05.2018 / 14:00 6

Вольскі, «Дзецюкі» і Вайцюшкевіч выступяць на вялікім рок-фестывалі пад Мінскам

30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца новы рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаецца з 12 найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.

Павялічыць выяву

У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў. Першая партыя квіткоў будзе каштаваць 20 рублёў. Старт продажу — а 12-й у сераду 23 мая. За інфармацыяй пра мерапрыемства можна сачыць на старонках у Facebook і VK.

— Беларуская фестывальная культура развіваецца, у афішы ўсё больш фэстаў з удзелам папулярных замежных артыстаў. Але трохі крыўдна, што класныя беларускія музыкі часцяком застаюцца на другім плане. Мы хочам выправіць гэтую сітуацыю па прыкладзе суседніх краін, дзе даўно шмат фэстаў з акцэнтам на сваю музыку, — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

Фестываль будзе адбывацца з 12.00 да 22.00. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы. Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус. Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка». Інфалінія: (033) 661 14 32.

3
а ф ь л А / адказаць
16.05.2018 / 15:57
Кулинкович - по-вашему "свой"? Вы уже забыли как он работал в пропагандистской бумажке "совецццкая русия"? Стыд и позор!
0
Міхаська / адказаць
17.05.2018 / 08:11
Іду!)
0
Это флюгер. / адказаць
18.05.2018 / 18:49
Куллинковича засвистят? Или , может, у него интервью возьмут на тему, как можно совмещать общество совбелки и парней, игравших на Дне Воли! На важном Празднике белорусов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31