Латвія выйшла ў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па хакеі
Delfi
У вырашальным для сябе матчы Латвія перамагла гаспадароў спаборніцтваў Данію — 1:0, набрала 13 балаў і заняла 4-е месца ў групе, апярэдзіўшы Данію, Германію, Нарвегію.
Латышы таксама перамаглі Карэю, Германію і Нарвегію, узялі адно ачко ў матчы з ЗША.
Фінляндыя — 16, ЗША — 16, Канада — 15, Латвія — 13, Данія — 11, Германія — 7, Нарвегія — 6, Паўднёвая Карэя — 0.
Для параўнання: Беларусь у сямі матчах пацярпела сем паразаў і не набрала ніводнага бала.
У плэй-оф чэмпіянатаў свету Латвія выходзіла пяць разоў (1997, 2000, 2004, 2009, 2018). Беларусь — чатыры разы (2006, 2009, 2014, 2015).
Гэтыя дзве краіны разам правядуць ЧС па хакеі ў 2021 г.
У чвэрцьфінале Латвія згуляе са Швецыяй, якая сёння перамагла Расію 3:1 і заняла першае месца ў групе.
Швецыя — 20, Расія — 16, Чэхія — 15, Швейцарыя — 12, Славакія — 11, Францыя — 6, Аўстрыя — 4, Беларусь — 0
Іншыя чвэрцьфіналы: Расія — Канада, ЗША — Чэхія, Фінляндыя — Швейцарыя.