Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2018 / 12:43 29

Вясковы настаўнік перакладае падручнікі на беларускую мову і вучыць сваіх дзяцей гісторыі па тэкстах «Дзецюкоў»

Ёсць прыпавесць пра матыля. Нейкі злы чалавек заціснуў таго ў далонях і папрасіў мудраца адказаць, ці жывы ён. Калі той скажа, што жывы, ён зацісне кулак, калі скажа, што матылёк мёртвы — выпусціць яго. На што мудрэц адказаў: «Усё ў тваіх руках».

Так і ў жыцці настаўніка інфарматыкі і геаграфіі з маладзечанскай вёскі Турэц-Баяры Дзяніса Радвіловіча. Можна было б працаваць як усе, асабліва не замарочвацца наконт падручнікаў, беларускай мовы і пазашкольных заданняў, але Дзяніс вырашыў для сябе па-іншаму: «Калі не я, то хто?»

Сам Дзяніс нарадзіўся ў вёсцы Каштаноўка, што на Валожыншчыне. А ў Турэц-Баяры прыехаў у 2004 годзе, у прымакі, як кажа сам Дзяніс.

Павялічыць выяву

Тут ажаніўся з настаўніцай пачатковых класаў Наталляй, тут нарадзіліся дзеці: Дарына і Антон.

Сёння Дзяніс, акрамя таго, што выкладае геаграфію, дапрызыўную падрыхтоўку і інфарматыку, з’яўляецца класным кіраўніком сёмага класа, дзе вучацца 9 чалавек.

«Школа ў нас беларускамоўная, а электронныя падручнікі былі на рускай мове. Ці па геаграфіі: падручнік на беларускай мове, а працоўныя сшыткі на рускай. Даводзіцца перакладаць самому. А што рабіць? Хочацца, каб дзеці па-беларуску ведалі не толькі «дзякуй» і «добры дзень».

Павялічыць выяву

А не так даўно Дзяніс са сваімі вучнямі стварыў карту мікратапонімаў ваколіц вёскі Турэц-Баяры, таксама разам з вучнем праехаў на ровары 40 кіламетраў па навакольных вёсках, каб стварыць веламаршрут па мікратапонімах мясцін, якія сталі Дзянісу роднымі.

«Пачалося ўсё з навуковай працы, якую рабіла для вучнёўскай канферэнцыі наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Яна стварыла ўнікальны слоўнік тапонімаў. Мне стала шкада, што ён так і застанецца у выглядзе раздрукаваных на чорна-белым прынтары старонак, якія пакладуць у школьны музей і больш іх ніхто не ўбачыць. Тады і прыйшла ідэя перанесці гэтыя тапонімы на карту».

Дапамагалі Дзянісу ў стварэнні карты мясцовыя жыхары. Старажылы расказвалі і паказвалі месцы, дзе раней знаходзіўся панскі маёнтак, месца, дзе ў вайну ўпаў самалёт і разбіліся дзве лётчыцы, расказвалі пра тое, з якіх часоў тут існуюць Салдацкія могілкі, дзе ў часы Першай сусветнай узарвалі склад боепрыпасаў.

«Дапамагаў у стварэнні карты і мой цесць. Наташын бацька тут прост мясцовы-мясцовы. Яго бацька нарадзіўся ў былым панскім маёнтку, што ля вёсці Грыцава. Дзявочае прозвішча Наташы Дудко, а на карце ёсць два возеры: Вялікае Дудкава возера і Малое Дудкава возера, якое назвалі ў гонар Наташынага дзеда».

Павялічыць выяву

На вялікі жаль, амаль да кожнага апісання гэтага маршрута можна дадаваць словы «на гэтым месцы калісьці было».

«Сапраўды, час мала чаго пашкадаваў, ды і людзі асабліва не намагаліся захаваць унікальную спадчыну. Тым больш каштоўнай робіцца гэтая карта. Бо хаця б такім чынам не згубяцца назвы гэтых па-сапраўднаму прыгожых мясцін. Яны настолькі прыгожыя, што пан Свентарэцкі, які любіў тут паляваць пры жыцці, загадаў пахаваць яго у лесе. Расказваюць, калі пан памёр, на ўзлеску яшчэ тры дні стаяла яго труна».

Беларускасць пачалася з бабуліных словаў: відэлец, кубак, ложак

Сям’я Радвіловічаў некалькі гадоў таму перамагла ў раённым конкурсе «Сям’я года». Адзін з этапаў конкурса патрабаваў прадставіць сваё радавое дрэва.

Павялічыць выяву

«Пачалі складаць. Далічыліся ў сваім радаводзе да шостага калена. Нашы дзеці, выходзіць, будуць ведаць род да сёмага калена. Хачу выхаваць дзяцей так, каб ведалі, дзе знаходзяцца магілы продкаў, каб шанавалі і не забываліся наведваць і самі, і разам са сваімі ўжо дзецьмі. А радня ў нас немалая, адных толькі прамых сваякоў, — кажа Дзяніс, — 250 чалавек».

З прозвішчам у сям’і Радвіловічаў праз памылку нейкай далёкай «пашпартысткі» здарыўся казус.

«Спачатку ў продкаў было прозвішча Радзвіловіч. Мела балцкія карані, як і прозвішча Радзівіл, што значыць кемлівы. А потым з прозвішча маіх дзядоў знікла літара «з», застаўся корань радвіла, што перакладаецца як падкідыш».

Дзяды Дзяніса з Іўя і з Валожыншчыны.

«Адтуль, відаць, і пачалася мая беларускасць. Вельмі падабаліся словы, якія гаварыла бабуля: відэлец, кубак, ложак… Дома, часам, размаўляем і па-руску, хаця дзеці самі цягнуцца да мовы.

— Антон,— крычыць у другі пакой свайму 5-гадоваму сыну Дзяніс, — які твой любімы гурт?

— «Дзецюкі», — адказвае хлопчык.

«Неяк прыйшоў з садка, расказвае мне, што хлопчык Елісей з іх групы пачаў расказваць нешта пра тое, што іх радзіма быццам Масква, што яны галоўныя. Пытаецца: «Тата, гэта так?». А я яму: «А ты слухаў, што пра гэта «Дзецюкі» спяваюць?». «Ааааа, ну зразумела, пытанняў няма».

Павялічыць выяву

Паездка на Дзень Волі для сям’і Радвіловіч стала сапраўдным сямейным святам.

«Нашы дзеці лёгкія на пад’ем. Калі Антону быў год з хвосцікам, — а нарадзіўся ён 2 лютага, як Кастусь Каліноўскі, — паехалі на «Вольнае паветра». Тады не падумалі і намёт паставілі каля сцэны, а там дыскатэка ўсю ноч была. А Антон спаў хоць бы што».

Старэйшай дачцы Дарыне на 10-годдзе бацькі падарылі білет на канцэрт гурту NAKA.

«Смешна атрымала. Насця Шпакоўская са сцэны пытаецца, ці ёсць у зале дзеці. Дарына выкрыкнула, што ёсць, але яе заглушыў натоўп. Ну артыстка і аб’яўляе, што наступная песня «Ідзі ты на х** са сваім каханнем». Дарына паслухала і кажа: «Ну а што, харошая песня».

Павялічыць выяву

— Правільна выхоўваеце дзяцей?

— А хто яго ведае? Выхоўваем па ўласных адчуваннях, каб раслі годнымі людзьмі. Ведалі карані і шанавалі памяць продкаў.

Наталля Тур. Фота аўтаркі і з архіву героя

0
хамса / адказаць
21.05.2018 / 13:03
>няўжо вы не ПА-СВОМУ трактуеце ўсё на свеце?)
о, ужо я-то магу не тое слова (параўда, Рэд.?))
пра 'хюгге' не ведала.. гляджу крытыку: 'скандинавские страны занимают первые позиции по приему антидепрессантов на душу населения.' не дапамагае ім хюгге?) 'В русском языке аналогом хюгге можно назвать понятие «внутренняя эмиграция»' а гэта нам у сувязі з жыццем пры дыктатуры добра знаёма
0
астатнім разам lazy-bones / адказаць
21.05.2018 / 15:47
Алек.RU, і прєдадім жє ґласності /
вєдь нам нє впєрвой прєдаваць!
0
Сьвядомы Ліцьвін / адказаць
22.05.2018 / 20:14
не до такой же степени ученикам голову дурить историей.,-------А вам на Тамбовщине не всё-равно?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31