Знайсці
15.05.2018 / 21:508РусŁacБел

Жыхар расійскай Казані, брат якога памёр ад катаванняў у аддзеле паліцыі, атрымае ў якасці кампенсацыі 162 даляры

Кіраўскі раённы суд Казані абавязаў расійскі МУС выплаціць 10 тысяч расійскіх рублёў (162 даляры) кампенсацыі мясцоваму жыхару Сяргею Драздову, чый брат памёр ад катаванняў у аддзеле паліцыі, паведамляе Медіазона.

Драздоў патрабаваў ад ведамства два мільёны рублёў (32,4 тысячы даляраў) кампенсацыі маральнай шкоды пасля таго, як паглядзеў відэа з катаваннем і збіццём да смерці свайго брата паліцэйскімі. Суддзя ў 200 разоў знізіў памер кампенсацыі, якую Сяргей Драздоў прасіў у пазове.

Павел Драздоў памёр 1 лютага 2012 года. У той дзень яго затрымалі за дробнае хуліганства ў кафэ, даставілі ў пастарунак і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Супрацоўнікі паліцыі звязалі яго па руках і нагах у позе «ластаўкі». Праз некалькі хвілін у такім становішчы мужчына страціў прытомнасць. Лекары, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930