Знайсці
15.05.2018 / 21:084РусŁacБел

Пракурор запрасіла 6 гадоў калоніі для экс-міліцыянера, якога вінавацяць у збіцці затрыманых

Пракуратура запрасіла 6 гадоў пазбаўлення волі для былога супрацоўніка Маскоўскага РАУС Брэста, які абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Пра гэта Tut.by распавяла маці аднаго з пацярпелых Раіса Каляда.

Аляксандр Зехаў у шпіталі пасля наведвання апорнага пункта. Фота: праваабарончы сайт «Берасцейская вясна».

Прадстаўнік пацярпелага Аляксандра Зехава лічыць справядлівым для абвінавачанага большы тэрмін пакарання — у спрэчках ён казаў пра 10 гадоў пазбаўлення волі. Пацярпелы Сяргей Каляда пакінуў вызначэнне тэрміну пакарання на вырашэнне суддзі.

Па версіі следства, абвінавачаны «у групе з невысветленымі асобамі» збіў двух жыхароў Брэста, якіх даставілі ў апорны пункт міліцыі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення.

Яго абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, звязаным з гвалтам і прымяненнем спецсродкаў. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Абвінавачаны сябе вінаватым не прызнаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера