Даслаць навіну
Знайсці
15.05.2018 / 17:33 63

Зборная Беларусі прайграла ўсе матчы на чэмпіянаце свету, у тым ліку нематываваным славакам

Вялі ў ліку 4:3, але прайгралі 4:7.

Зборная Беларусі па хакеі правяла апошнюю гульню на хакейным першынстве. У матчы, які ўжо нічога не вырашаў (у тым ліку для славакаў), беларусы прайгралі 4:7.

Прычым прапусцілі ўжо на 18-й секундзе, потым славакі забілі яшчэ адну шайбу — 0:2. У другім перыядзе беларусы здолелі зраўняць лік — 2:2, пратрымаліся больш за палову трэцяга перыяда, і нават выйгравалі 4:3, але ў выніку параза — 4:7.

Беларусы прайгралі ўсе матчы на ЧС: шведам (0:5), Францыі (2:6), Расіі (0:6), Швейцарыі (2:5), Чэхіі (0:3), Аўстрыі (0:4) і Славакіі (4:7).

Зборная пакідае элітны дывізіён, у якім пастаянна гуляла з 2005 года. Супернікамі ў наступным годзе беларусаў у дывізіёне 1A будуць Венгрыя, Славенія, Казахстан, Літва і Паўднёвая Карэя.

Павялічыць выяву

0
хамса / адказаць
16.05.2018 / 14:59
муж шчэ кажа, што Дынама Мінск (супер клуб) забіла беларускі чэмпіянат
0
Бурык / адказаць
16.05.2018 / 16:53
Таким образом спортсмены сделали вызов власти и стали активными оппозиционерами. Надо поддержать ребят и сказать им огромное спасибо. Они проявили настоящее гражданское мужество.
0
Гісторык / адказаць
17.05.2018 / 06:35
І вось на такое дно выкідваюцца дзяржаўныя падаткі, - звольніць усіх і новых не набіраць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31