Даслаць навіну
Знайсці
2
) / адказаць
15.05.2018 / 16:15
 каб ежу еў, кажуць.. - еш ) а не "еж")) Рэд. Па правілах можна і так, і так.
1
miram / адказаць
15.05.2018 / 16:23
Еж, пакуль рот сьвеж, бо як памрэш, то калом ня ўб'еш.
1
бабка ежка / адказаць
15.05.2018 / 16:26
а я з гэтым 'еж' толькі гэтай вясной сутыкнулася.. усё думала, што 'еш'.. пагугліла - гугл, апроч вашай фразы 'еж' не выдае)
0
хамса / адказаць
15.05.2018 / 16:33
у Піцеры ў такі тракцір (са шведскім сталом) хадзілі - 'Трын-трава'.. плаціш пэўную суму і да сталоў з ежай можаш падыходзіць колькі заўгодна раз.. колькі сорам дазваляе)
чаму ў нас такіх няма?
0
крэўскі / адказаць
15.05.2018 / 16:56
У Крэве кажуць: "Еш, пакуль ні запяеш!" або "Еш, пакуль ні памрэш. А памрэш - і калом ні ўвапрэш"
0
Йеці / адказаць
15.05.2018 / 17:22
Еш,  пакуль рот свеж- дакладна так казала мая бабуля з Быхаўскага раёна. Царства ёй нябеснае. 
0
miram / адказаць
15.05.2018 / 17:39
Напісаньне "еж" абгрунтоўваў Фёдар Янкоўскі. Паводле дзейных правілаў, "[д]ля праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в". Такое аднакаранёвае слова -- "ежа". Каб пісаць "еш", трэба ўводзіць выключэньне з гэтага школьнага правіла. У "Слоўніку беларускай мовы" Бірылы дазволеныя абодва напісаньні.
0
Radykal / адказаць
15.05.2018 / 18:51
Еж, покуль рот сьвеж, бо як памрэш, то калом не ўвапрэш.
З ваколіц Слуцка. 
0
фэменіст / адказаць
15.05.2018 / 22:19
Еш, пакуль здароўе меш. А як захварэеш, то і таўкачом не ўваб'еш
1
наталка бабіна / адказаць
16.05.2018 / 01:48
перепрошую, але наші батьки да баба з дідом казали: Їж, скільки душа приймає. Трошки є різниця

1
Natallia / адказаць
16.05.2018 / 10:00
Еш, пакуль не запяеш.
1
Natallia / адказаць
16.05.2018 / 10:03
Еш, хоць расперажыся
0
ПросТы... / адказаць
16.05.2018 / 12:25
 ежа, на пулісьсі гучыть, як  йіжа.... 
алэ ж) кулы ідты до сэнсу слова, проз сэнс буквы,
 то..
 ЕЖа - гэта то, што Е(ёсьць) Жыцьцё... 
ежу.. і ўжываюць, і ядуць ) і хто-як..
еш, дзіцятка.. мякка скажа блізкі блізкаму)
еж.. скажа той, хто не цыцкаецца )
жары(каб ты падавіўся).. - кажуць, тыпу, свіньням ))
еду надо употреблять.. 
- а так, тебя, учит... 
ага, та-самая ... ))
0
астатнім разам lazy-bones / адказаць
16.05.2018 / 15:01
Нн! модератари найпєрш!
генай раніцай ви нє запосьцілі пад дзясятак маіх коментау! хаця яни абсалютова нє парушалі реґулямінау... толькі на гетим темАцє нє првйшлі адразу 2 коменти - адзін зь іх до' глибокі ди акурат па нататкам Цїоткі...
0
астатнім разам lazy-bones / адказаць
16.05.2018 / 18:44
астатнім разам lazy-bones , спроба кароткага паутору
читау падарожния нататкі Цїоткі ці ня 30 рокау таму - дзякуй, што нагадалі..
тая ж А.Пашкєвіч стасує наймєньнє Шведия, а нє Швеция - і гета лїоґічна, бо у Швециі мєшкаюць швеци, а у Шведиі - шведи... 
.Епоха духовага айца бєларускіх дзєячоу Браніслава Епімах-Шепіли...
ми агулам рихтик зусім нє каристаєм моунимі набиткамі адрадженцау пачатку ХХст.  падобна таму, як рима-католіцкія гєрархі адринулі моуния висілкі па малітоунає лєксикі БХД пач. мінулага вєку...
0
хамса / адказаць
16.05.2018 / 19:59
ага.. вось шчэ прымаўку знайшла з 'ежом' гэтам) 'хлеб-соль еж, а праўду рэж!'
0
Гарадзеншчына бяседная / адказаць
17.05.2018 / 01:56
налівай, бо не ядуць. Які там рот свеж, як не наліта....
0
пан Пшыпаздецкі / адказаць
18.05.2018 / 11:50
без прымусу няма укусу
0
НДС / адказаць
22.05.2018 / 11:45
Мама моего мужа, Ирина Ивановна, всегда говорила -"Полезно все, что в рот полезло". Дожила до 87 лет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера