Даслаць навіну
Знайсці
15.05.2018 / 15:34 37

Былы топ-менеджар Беларусбанка, асуджаны на восем гадоў, праз паўтара года выйшаў на волю

Павялічыць выяву

Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, прысуджаны восенню да 8 гадоў калоніі, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведаміла некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

«Бачылі Багавіка. У добрым настроі. Кажуць, недзе тыдзень як выйшаў», — распавядае адзін з суразмоўцаў TUT.BY.

Інфармацыю пра тое, што былы топ-менеджар Беларусбанка сапраўды на волі, пацвердзіў яшчэ адзін з суразмоўцаў партала. Але якая прычына?

Вядома, што абскарджанне вынесенага прысуду не дало сур'ёзных вынікаў, а скарга ў парадку нагляду, хутчэй за ўсё, не падавалася.

Таму асноўным варыянтам выхаду Багавіка на свабоду бачыцца памілаванне прэзідэнтам.

Анатоль Багавік знаходзіўся пад вартай з 4 жніўня 2016 года.

Як вынікала з абвінавачання, Багавік, з'яўляючыся кіраўніком разліковага цэнтра банкаўскіх пластыкавых карт і старшынёй конкурснай камісіі па закупцы тавараў, работ, паслуг Беларусбанка, прыняў ад тагачаснага гендырэктара Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава грашовыя сродкі на 94 тысяч даляраў шляхам паэтапнага пералічэння. Пры гэтым ён абяцаў Зубараву садзейнічанне ў перамозе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра ў конкурсе на закупку банкаматаў для патрэб Беларусбанка.

13 кастрычніка 2017 года Багавік быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 500 базавых велічыняў.

9
Белабандэравец / адказаць
16.05.2018 / 05:35
Иннокентий
Да у нас страна больших возможностей, круче чем в США. Если ты при лавэ, то никакие "законы" тебе нипочем, ты выше "законов". Плохо лишь холопам они так точно от звонка до звонка с зарплатой в зоне в 20-50 деревянных рубликов. Государство и рукавадзицели не перестают удивлять. Мне кажется, что даже в Северной Корее так не глумятся.
https://nn.by/?c=ar&i=209635&lang=ru#
У ЗША яшчэ лепей, там у  Гуантанама сядзяць шмат год пад пыткамі, ў якіх і суда не было, проста за нейкія падазрэнні ў "тэрарызме" то біш за партызанскія акцыі антытэрарыстычныя таму што супраць  сапраўдных тэрарыстаў з Белага дому ды з ЦРУ збіўшых тыя башні, што дазволіла Бушу мал. захапіць Ірак з Югаславіяй. КНДР жа ўчора па замове Паўэла выпусціла амэрыканскіх агентаў злачынцаў. Ну вось і Лукашэнка ў іх вучыцца выпуская і Бяляцкага са Статкевічам ды інш. антыдзяржаўнікаў...
5
Mix / адказаць
16.05.2018 / 11:42
Иннокентий, достаточно странно что вы всех людей измеряете под одну гребенку. Хотя, вероятно, для Вас это норма. Врач на госработе, а банк коммерческая структура, да и смысл коммента совсем не в этом. Наказание за экономический проступок не должно быть связано с тюрьмой, а альтернативным. И я более чем уверен, что этот человек не опасен для общества, а срок получил как за убийство. Так что все справедливо.
0
цывильны / адказаць
16.05.2018 / 21:37
деньги творят чудеса-за откаты и иные блага можно ничего не бояться-"ператрахнуу",затем бабки получил и дальше благословил чиновника,что б воровал и далее
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31