Знайсці
15.05.2018 / 12:2314РусŁacБел

Лось, які сёння зайшоў у дзіцячы садок у Чыжоўцы, памёр

Лось, знойдзены раніцай 15 мая на тэрыторыі дзіцячага садка ў Чыжоўцы, памёр, не даехаўшы да «Фаўны горада», дзе яго павінны былі агледзець, пры неабходнасці аказаць дапамогу, каб адпусціць у лесе.

Як паведаміла «Мінск-Навінам» дырэктар ГП «Фаўна горада» Тамара Царыкоўская, жывёла загінула ад атрыманых траўмаў. У яго былі траўмаваныя галава, пярэднія капыты, тулава. Як мяркуецца, жывёла трапіла пад машыну, а затым у стане шоку забегла ў двор дзіцячага садка, дзе яго ўсыпілі транквілізатарам і пагрузілі ў спецыяльную машыну.

Мабыць, лось быў зусім маладым. Па словах Т. Царыкоўскай, ён важыў каля 350 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930