Даслаць навіну
Знайсці
15.05.2018 / 11:03 30

«А хто там бяжыць» — Ганна Севярынец пра выпускнікоў, якія з'язджаюць

Павялічыць выяву

Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца глядзіць на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.

У смалявіцкіх настаўнікаў няшмат шансаў пабачыць сваіх найлепшых выпускнікоў пасьля апошніх экзамэнаў. Вярнуцца пасьля ўнівэрсытэту жыць і працаваць у Смалявічы — гэта нешта кшталту паразы: значыцца, ты недастаткова пасьпяховы.

Можа, таму ў Смалявічах амаль нічога няма: ані краязнаўчага музэю, ані сваёй выставачнай залі, ані тых, хто будзе ў музэі і на выставы хадзіць. Таксама няма ніводнага сквэру ці парку, гістарычнай будыніны ці адмысловай гарадзкой скульптуры — калі не лічыць за скульптуру бэтонны раскрыты гаманец, які стаіць ля мясцовага аддзяленьня банку.

Тыя, хто мог бы зрабіць Смалявічы раем зямным, зьехалі на Менск, атабарыліся па хмарачосах Каменнай Горкі і назаўсёды забыліся на расклад прыгарадных электрычак у бок Барысаву.

У гэтай зьявы, канешне, ня смалявіцкі маштаб. Страшна думаць, колькі іх, вартых самых важных справаў дома, зьехала карыстацца магчымасьцямі, якія ствараюць іншыя краіны.

Адно незразумела ў гэтым — калі кажуць: «А тут што? Што мне рабіць у гэтай краіне? Ані заробку, ані магчымасьцяў». Нібыта хтосьці іншы павінен зрабіць так, каб тут былі магчымасьці і заробкі. Нібыта гэта годна — зьехаць і карыстацца дабротамі, напрацаванымі чужымі дзядамі для сваіх унукаў, і пакінуць бацькоўскую ніву зарослай дзьмухаўцом, бо там, далёка, прыгожыя клюмбы.

Нібыта не прасьцей даць працы сваім рукам дома — замест таго, каб біць іх на чужой зямлі дзеля чужой будучай славы. Нібыта гэта слушна — перачакаць у Менску, покуль хто-небудзь выгадуе ў Смалявічах парк.

Нібыта гэта сумленна пералапаціць беларускія архівы не зь цікавасьці да продкаў, а з мэтай зьбегчы ў Польшчу? Нібыта гэта высакародна адправіць дзіцёнка вучыцца ў напаўлегальны беларускі ліцэй ня з мэтай падараваць яму беларушчыну, а з мэтай спрасьціць яму ўцёкі на чужыну?

Нічога не рабіць дома, забыць сваю мову, сваю культуру, не чытаць сваіх кніжак, ня тое каб не любіць — да проста ня ведаць сваёй гісторыі, і паехаць карыстацца тым, што будавалі не для вас, для іншых — будавалі тыя, хто любіў і любіць свой край.

Заўсёды быць у прымах у чужой хаце, палец а палец не стукнуўшы ў хаце сваёй.

А калі так падумаць: ну дык і што з таго, што ў тых Смалявічах ніколі не было ніякіх паркаў?

Ганна Севярынец, Радыё Свабода

1
Йеці / адказаць
18.05.2018 / 11:30
Ytu, слушна напісана. Падтрымліваю.
0
Шабаны / адказаць
18.05.2018 / 13:05
хмарка, а что у вас там хорошего? Магазины, бетонные коробки домов и куча многодетных семей. Один черт, что горка, что Шабаны, что Брилевичи. Экология только получше, чем в Шабанах.
1
Влад / адказаць
19.05.2018 / 09:00
""А калі так падумаць: ну дык і што з таго, што ў тых Смалявічах ніколі не было ніякіх паркаў?Ганна Севярынец, Радыё Свабода "А калі падумаць, чаму настаўніца не пойдзе да ўлады і не паспытае ? А калі выбары былі, то ці не настаўніцы у выбарчых камісіях "папраўлялі лічбы" ? У кожнай школе выбарчы ўчастак быў..:((
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31