Знайсці
14.05.2018 / 23:442РусŁacБел

Двое грамадзян Малдовы спрабавалі выехаць з Беларусі пад цюкамі з адзеннем

Двое грамадзян Малдовы спрабавалі выехаць з Беларусі ва Украіну пад цюкамі з адзеннем, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Інцыдэнт адбыўся 11 мая ў пункце пропуску «Новая Рудня» на мяжы з Украінай. Мазырскія памежнікі выявілі двух парушальнікаў мяжы з Малдовы. Мужчыны хаваліся пад цюкамі з адзеннем. Пашпартоў у іх з сабой не было.

Вярталіся яны дадому ў Малдову з Санкт-Пецярбурга, дзе працавалі на будоўлі. Кіроўца, таксама грамадзянін Малдовы, ведаў пра сваіх нелегальных пасажыраў, але хацеў на іх зарабіць.

У выніку ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 ст.371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Двое яго суайчыннікаў затрыманыя да высвятлення асобы. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) і 23.55 (парушэнне правіл знаходжання) КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930