Знайсці
14.05.2018 / 15:465РусŁacБел

У мінскім кафэ загінуў ястраб

Птушка выпадкова заляцела на летнюю тэрасу. А потым яе знайшлі з разгрызенай шыяй.

Фота Арцёма Базарава

Раніцай у панядзелак, 14 мая, чытач «Камсамолкі» заўважыў на летняй тэрасе кафэ «Старыя традыцыі» драпежную птушку. Ястраб дзелавіта сядзеў проста на стале, час ад часу пералятаючы на новае месца.

Але літаральна праз гадзіну пасля таго, як была зроблена фатаграфія, супрацоўніца кафэ распавяла сумную навіну:

— Я прыйшла на працу ў 9:30 і ўбачыла мёртвую птушку на стале. Яна была ўся ўшчэнт падрана, з разгрызенай шыяй. Паўсюль валяліся пёры. Я ледзь не расплакалася. Не ведаю, як так магло адбыцца. Магчыма, кот прабраўся ў павільён і забіў яе. Калі б яна была жывая, то мы б яе натуральна выпусцілі на волю.

Як птушка трапіла ва ўстанову, незразумела. Але, па здагадках супрацоўніцы кафэ, яна магла прыляцець праз адкрыты дах або бакавыя праёмы летняй тэрасы. І гэтак жа магла б вылецець. 

Каментар спецыяліста: «Забіў яго хутчэй за ўсё кот»

— Ястраб-перапёлачнік уваходзіць у пяцёрку самых звычайных драпежных птушак Беларусі, у Чырвоную кнігу ён не ўнесены. У Мінску шмат птушак, якімі ён можа паласавацца: вераб'і, дразды, шпакі. Хутчэй за ўсё, у кафэ ён заляцеў, у пагоні за здабычай, — каментуюць сітуацыю ў «Ахове птушак Бацькаўшчыны». — Магчыма, калі ён спрабаваў выбрацца - то вельмі моцна біўся аб шкло і страціў асцярожнасць. У такім выпадку, птушка нават можа атрымаць страсенне мозгу. І калі яно лёгкае, то ёй можна дапамагчы. У падобных выпадках нельга бегаць за птушкай па памяшканні і лавіць, бо так можна ёй нашкодзіць. Лепш адкрыць вокны і дзверы, трохі накіраваць птушку да выхаду, каб яна вылецела. Ці дачакацца ночы, калі птушка нічога не бачыць, накрыць яе тканінай, каб яна не магла махаць крыламі і пасадзіць у скрынку. А раніцай пры святле выпусціць на волю.

Фота Арцёма Базарава

Дар'я Шаўцова, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930