Знайсці
14.05.2018 / 15:2111РусŁacБел

На мужа і жонку з Мінска завялі справу пасля групавога сэксу з падлеткам

Муж і жонка са сталіцы сталі фігурантамі крымінальнай справы аб палавых зносінах з 15-гадовым школьнікам. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазраваныя — 37-гадовы мінчук і яго жонка ўзростам 33 гады. У кватэры на Каменнагорскай яны выпівалі разам з 15-гадовым пляменнікам мужчыны.

«Пасля мужчына прапанаваў уступіць у палавую сувязь групавога характару», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.

Заведзена крымінальная справа, ім пагражае да чатырох гадоў зняволення.

У дачыненні да мужа і жонкі прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза. Вядома, што раней у іх не было праблем з законам. Мужчына працуе грузчыкам у прыватнай фірме, жанчына — адміністратар рэстарана.

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930