Знайсці
14.05.2018 / 12:0121РусŁacБел

Двое гамельчукоў загінулі на трасе праз лася

Страшная аварыя адбылася 13 мая каля 21.30 на 147 м кіламетры трасы Мінск — Гомель, на тэрыторыі Кіраўскага раёна. Пад колы легкавіка, за рулём якога знаходзіўся 43-гадовы жыхар Гомеля, выскачыў лось.

Па словах начальніка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўгена Жылінскага, у машыне, акрамя кіроўцы, быў яго сын — 20-гадовы студэнт Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны — і сябар сына, таксама гамяльчанін, дзесяцікласнік адной з гомельскіх школ, паведамляе sb.by.

Пасля ДТЗ сына кіроўцы «хуткая» забрала з месца аварыі ў траўматалогію Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Яго бацьку і сябру, на жаль, медыкі дапамагчы ўжо нічым не маглі — ад атрыманых траўмаў тыя памерлі на месцы. Вінаваты ў ДТЗ — лось — не выжыў таксама.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930