Знайсці
14.05.2018 / 14:41118РусŁacБел

Гей-скандал у Следчым камітэце? Пасады страцілі некалькі супрацоўнікаў

Незвычайная гісторыя адбылася ў адным з раённых аддзяленняў Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц у сілавых органах, некалькі аднаполых супрацоўнікаў СК мелі адзін да аднаго амурныя пачуцці. Характарам адносін афіцэраў зацікавілася ўпраўленне ўласнай бяспекі Следчага камітэта і ў пачатку мая аператыўнікі заспелі іх у атмасферы жарсці проста ў працоўным кабінеце.

Прынамсі, так сцвярджаюць крыніцы. 

Як было насамрэч?

Афіцыйна пацверджана, што некалькі следчых і кіраўнік таго раённага ўпраўлення звольнены.

«У […] упраўленні самастойна прынялі рашэнне і разарвалі адносіны па згодзе бакоў: начальнік і некалькі следчых.

Усе пастаўленыя задачы раённае аддзеленне выконвае ў поўнай меры. Гэта ўсё, я максімальна ясна кажу — супрацоўнікі звольніліся па сваім жаданні», — сказаў «Нашай Ніве» прэс-афіцэр гродзенскага Следчага камітэта Сяргей Шаршаневіч.

На пытанне, ці былі ў гэтай сітуацыі элементы скандалу, Шаршаневіч адказваць не стаў, паўтарыўшы, што «ўсё сказана».

Крыніцы ў ведамстве тлумачаць, што фармальна інтым на працоўным месцы трактаваўся як парушэнне працоўнай этыкі, кодэкса гонару афіцэраў Следчага камітэта.

Былы начальнік раённага СК не стаў адказваць на пытанне аб прычынах звальнення — кінуў трубку. 

Адзначым, што тыдзень таму ўказам прэзідэнта знянацку быў зняты начальнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, генерал-маёр Іосіф Леанко. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930