Знайсці
13.05.2018 / 22:052РусŁacБел

Выбухі ў хрысціянскіх храмах у Інданезіі ўчыніла сям'я — бацька, маці і дзеці

Twitter/@theSowong

Злачынцы, якія ўчынілі выбухі ў трох цэрквах у Інданезіі, былі членамі адной сям'і, паведамляе ABC са спасылкай на начальніка Нацыянальнай паліцыі Інданезіі. 

Удакладняецца, што бацька зладзіў першы выбух з дапамогай аўтамабіля, двое яго сыноў, 18 і 16 гадоў, учынілі другі выбух з выкарыстаннем матацыкла.

Маці і дзеці 12 і 9 гадоў учынілі трэці выбух. Яны былі апранутыя як вернікі і падчас службы знаходзіліся ўнутры царквы, пасля чаго прывялі ў дзеянне бомбы.

Адказнасць за выбухі ўзяла «Ісламская дзяржава».

Першы выбух у нядзелю прагрымеў побач з каталіцкай царквой Святой Марыі ў горадзе Сурабая на востраве Ява а 7:15 раніцы па мясцовым часе (розніца з Мінскам — 2 гадзіны), наступныя два выбухі адбыліся з інтэрваламі каля пяці хвілін у тым жа горадзе. Другі выбух прагрымеў у пратэстанцкай царкве, трэці — у царкве пяцідзясятнікаў.

Як паведамляў Ройтэрз, у выніку выбухаў загінулі 11 чалавек і 40 пацярпелі.

Reuters

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930