Знайсці
13.05.2018 / 20:4112РусŁacБел

Пугачова спрабавала адгаварыць Самойлаву ад удзелу ў Еўрабачанні

Ала Пугачова рэкамендавала прадстаўніцы Расіі на Еўрабачанне Юліі Самойлавай адмовіцца ад удзелу ў конкурсе, сказаў стыліст Алішэр Хазяінаў, перадае радыёстанцыя «Гаворыць Масква».

Юлія Самойлава. Фота: Vida Press

«Адкрыю сакрэт: мы нават з Алай Барысаўнай гэта абмяркоўвалі. Яна таксама адгаворвала Юлю. Мне здаецца, летась Юля ўжо заявіла пра сябе. Песня была больш моцная, і на гэтым этапе трэба было сысці. А Юля пайшла далей — асабіста я быў не ў захапленні ад песні», — сказаў Хазяінаў.

Ён таксама адзначыў, што кіраўніцтва Першага канала зэканоміла на выступе Самойлавай, у прыватнасці, вырашыла не мяняць каляску спявачкі.

Па выніках галасавання гледачоў і галасавання прафесійнага журы Самойлава не ўвайшла ў лік фіналістаў «Еўрабачання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930