Знайсці
13.05.2018 / 20:192РусŁacБел

Выратавальнікі ліквідавалі пажар на складзе піламатэрыялаў у Гомельскім раёне ФОТЫ

Пра пажар паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

12 мая а 12:24 ратавальнікі Гомельскага гарнізона выехалі на выклік пра загаранне піламатэрыялаў на тэрыторыі СТАА «Прамдрэўсервіс» ў вёсцы Уза.

Моцныя парывы ветру стваралі пагрозу распаўсюджвання полымя на лясны масіў.

У ліквідацыі пажару ўдзельнічалі 16 адзінак тэхнікі і каля 60 работнікаў МНС. Пацярпелых няма.

У выніку пажару пашкоджана 500 квадратных метраў адходаў піламатэрыялаў на тэрыторыі піларамы, пашкоджаныя шыферныя дахі трох цагляных складскіх будынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930