Знайсці
13.05.2018 / 20:0224РусŁacБел

Кадыраў папракнуў Францыю за выхаванне чачэнца, які ўчыніў разню ў Парыжы

Улады Францыі адказныя за фарміраванне поглядаў 20-гадовага чачэнца Хасана Азімава, які напаў з нажом на мінакоў у цэнтры Парыжа, піша кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім Telegram-канале ў нядзелю, 13 мая.

Кадыраў пацвердзіў чачэнскае паходжанне злачынца. Кадыраў кажа пра яго як пра Хасана Азімава, тады як французскія крыніцы называюць іншае імя — Хамзат Азімаў (Khamzat Azimov):

«Хасан Азімаў сапраўды ў 14-гадоў атрымаў пашпарт грамадзяніна Расіі. Аднак гэты пашпарт не дзейнічае, бо ў 20 гадоў ён не атрымаў новы. У сувязі з гэтым лічу неабходным заявіць, што ўся адказнасць за тое, што Хасан Азімаў ўстаў на шлях злачыннасці, цалкам кладзецца на ўлады Францыі. У Чачні ён толькі нарадзіўся, а сталенне, фарміраванне яго асобы, яго поглядаў і перакананняў адбывалася ў французскім грамадстве», — сказаў ён.

«У такім выпадку ўлады ўсю адказнасць за будучыню дзяцей бяруць на сябе, таму і павінны несці гэтую адказнасць», — дадаў Кадыраў.

«Перакананы, калі б ён правёў дзяцінства і юнацкія гады ў Чачні, лёс Хасана склаўся б інакш!» — падсумаваў палітык.

Азімаву, паводле тэлеканала France 2, у 2010 годзе было нададзена французскае грамадзянства, а нарадзіўся ён у 1997 годзе у Чачні.

Напад у Парыжы ён здзейсніў увечары 12 мая. У выніку атакі адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Зламыснік быў забіты. Адказнасць за інцыдэнт ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930