У Расіі патанула маленькая дзяўчынка: яна звалілася ў пральную машыну
Фота: ria.ru
Малалетняя дзяўчынка ў сяле Сунтар ў Якуціі загінула, патануўшы ў пральнай машыне з вадой, следчыя праводзяць праверку, паведаміла сёння ria.ru са спасылкай на сайт рэгіянальнага СК.
«11 мая 2018 года ў следчыя органы паступіла паведамленне пра гібель паўтарагадовай дзяўчынкі ў выніку падзення ў запоўненую вадой ёмістасць пральнай машыны з вертыкальнай загрузкай маркі «Фея» ў сяле Сунтар», — гаворыцца ў паведамленні.
Па звестках следства, вечарам 11 мая маці дзяўчынкі падчас мыцця бялізны пакінула дачку адну. Вярнуўшыся, жанчына знайшла цела дзіцяці без прыкмет жыцця ў баку пральнай машыны.
Праводзіцца праверка, мэта якой выявіць ўсе абставіны таго, што адбылося, па выніках праверкі будзе прынята рашэнне.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 1
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 3
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна
 4
«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца
 30
«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў». Намесніка міністра абароны РФ могуць абвінаваціць у дзяржздрадзе
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера