Знайсці
13.05.2018 / 13:3831РусŁacБел

Беларускае журы «Еўрабачання» ў паўфінале не дало Кіпру ні бала, затое ў фінале паставіла яго на першае месца

Беларускае журы радыкальна змяніла ацэнку Элені Фурэйра.

Стала вядомая раскладка галасоў ад Беларусі на Еўрабачанні-2018. Густы журы і тэлегледачоў гэтым разам радыкальна разышліся.

Вось галасаванне журы:

1. Кіпр — 12 балаў
2. Аўстрыя — 10 балаў
3. Нарвегія — 8 балаў
4. Албанія — 7 балаў
5. Чэхія — 6 балаў
6. Літва — 5 балаў
7. Славенія — 4 балы
8. Данія — 3 балы
9. Аўстралія — 2 балы
10. Швецыя — 1 бал.

А вось тэлегледачы ацанілі канкурсантаў наступным чынам:

1. Украіна — 12 балаў
2. Нарвегія — 10 балаў
3. Ізраіль — 8 балаў
4. Данія — 7 балаў
5. Малдова — 6 балаў
6. Чэхія — 5 балаў
7. Італія — 4 балы
8. Кіпр — 3 балы
9. Венгрыя — 2 балы
10. Балгарыя — 1 бал.

Адметна, што журы нават не ўзгадала Ізраіль, які на Еўрабачанні перамог.

Але самае прышпільнае не гэта.

Аказваецца, што ў паўфінале беларускае журы не дало Кіпру ніводнага бала. Гэта значыць, калі б рашэнне залежала ад Беларусі, то Кіпр не прайшоў бы ў фінал. Але Кіпр выйшаў у наступны этап, і, больш за тое, букмекеры сталі адзінадушна ставіць на перамогу гарачых танцаў Элені Фурэйра. І ў фінале тое самае журы тую самую песню…. ставіць на першае месца.

У паўфінале беларусы паставілі на першае месца Албанію, якая выйдзе ў фінал і зойме 11-е месца. На другім у нашых быў чэх, які ў фінале стане 6-м, а на трэцім і чацвёртым — Харватыя і Ісландыя, якія ў фінал не пройдуць. Акрамя Кіпра, нашы далі нуль балаў і Літве, хоць Ева Засімаўскайце таксама ў фінал выйдзе і зойме там 12-е месца.

Нагадаем, што ў фінале нацыянальныя журы пакінулі кіпрыётку на 5-м месцы, а тэлегледачы — на 2-м. Акрамя Ізраіля, беларускае журы прамаргала таксама немца і шведа, якія былі высока ацэненыя іншымі прафесійнымі журы. А, у адрозненне ад масавага гледача, у густы журы не трапілі ўкраінец Melovin і малдаване з Прыднястроўя DoReDos.

Раней беларускае журы выклікала крытыку сваім рашэннем паслаць на конкурс украінскага спевака Alekseev-а. Ён у выніку заняў месца ў канцы свайго паўфіналу.

Новую хвалю кпінаў выклікалі густы нашага журы ў фінале.

«Беларускае журы не паставіла пераможцы Еўрабачання з Ізраіля ніводнага бала. І яны яшчэ хочуць перамагаць на конкурсе, смех у роце, калі не ў стане разгледзець пераможцу», — піша журналіст Зміцер Панкавец.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930