Даслаць навіну
Знайсці
13.05.2018 / 13:10 48

«У косаўскім палацы Пуслоўскіх усе тэксты аформленыя толькі па-руску і па-ангельску»

Павялічыць выяву

«У косаўскім палацы Пуслоўскіх абурыла тое, што ўсе тэксты ў экспазіцыі аформленыя толькі па-расійску і па-ангельску, — піша ў сябе ў фэйсбуку жыхар Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў. — Нават маленькія паперачкі, набраныя ў Вордзе і раздрукаваныя на звычайнай паперы, якімі падпісаныя асобныя экспанаты, і тыя толькі на «обшчапанятнам» і «інтэрнацыянальнай». На нашай — ані слова.

Пайшоў шукаць кагось з працаўнікоў музея (палац зараз з'яўляецца філіяй музея-сядзібы Касцюшкі) і наткнуўся на дырэктарку музея, якой ужо выказваў тое самае нейкі спадар у сталым веку. Вырашылі з ім пайсці ў сам Касцюшкаўскі музей і напісаць прапанову дапоўніць экспазіцыю нашай мовай. Прыйшлі, а там яшчэ і дзяўчына нейкае чакае тую кнігу і з таею ж тэмай. 

Аказалася, тыя стэнды літаральна напярэдадні прывёз ім Мінкульт.

Сітуацыя вельмі непрыемная, але я, усё ж злітасцівіўся і вырашыў не псаваць музейшчыцам свята. Але ж як гэта так: мы тут нейкі «Савушкаў прадукт» прымушаем кефір па-беларуску падпісваць, а ў нашых музеях, нашым гонары, месцах, шмат у чым святых для беларусаў, Мінкульт робіць экспазіцыі на якіх заўгодна мовах, абы толькі не на нашай.

Сябры, давайце закідаем той Мінкульт ганебнымі допісамі, каб у музеях была наша мова. Толькі, калі ласка, пішучы, думайце пра карэктнасць. Не падстаўляйце тых, хто хаця б нешта робіць для беларушчыны», — заклікае Андрэй Мядзведзеў.

0
цывильны / адказаць
15.05.2018 / 12:03
они скорее на китайском еще напишут,чым на роднай мове што небудзь,свое не уважается,попирается и ни во чт не ставится,с чувством собственной гордости у нас в стране напряг
0
Ясь / адказаць
15.05.2018 / 13:22
На “Kresowiak” (13.05.2018 / 15:39)
Я не понимаю возмущения ,русский язык -один из государственных в РБ
А ты, міл-чалавек, “пойми”!
1) Не “РБ”, а “Республика Беларусь” (“Беларусь”)
2) У Беларусі 84,5% — Беларусы, 8,5% — “русские”.
Адпаведна:
«Статья 17.  Государственными языками в Республике Беларусь являются белорусский и русский языки.» (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь)

У Беларусі “русский язык” — мова нешматлікае нацыянальнае меншасьці, якая карыстаючыся падтрымкаю з боку вялікае мэтраполіі (“Российская Федерация”) патрабуе для сабе ў Беларусі прывілеяванае становішча (як немцы ў 1941-1944).

0
Сярджук / адказаць
15.05.2018 / 15:34
таму што акупанты нашу мову 3 стагодзя літвінкай лічаць, а ніякай не беларускай мовай так званай беларускай дзяржавы - а літвінка дзеля іх - гэта сепаратызм!))) адсюль выснова  на тэрыторыі т.з. беларусі мовы ніколі існаваць не будзе у паўнавартым стане на т.з. дзяржауным узроўне тэм горш.
наша мова свае адраджэнне убачыць на 100 адсоткаў толькі у складзе Рэчы Паспаітай -дзе недзе, але гэтая гістарычная культурная дзяржава часам аднавіцца зноў! паспрыяем гэтаму усе разам - літвінскае паноўе!)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31