Знайсці
13.05.2018 / 11:366РусŁacБел

Хлопчык з Украіны загінуў у аварыі з мікрааўтобусам і трактарам у Камянецкім раёне ФОТА

Дзіця загінула ў аварыі з мікрааўтобусам і трактарам у Камянецкім раёне, паведаміла УДАІ Брэсцкай вобласці.

ДТЗ адбылося сёння каля 7-й раніцы на 54-м кіламетры аўтадарогі Р-98 ля вёскі Мартынюкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца за рулём аўтамабіля «Рэно Майстар» сутыкнуўся з пагрузчыкам Амкадор якім кіраваў мясцовы жыхар. У выніку сутыкнення загінула дзіця-пасажыр 2005 года нараджэння, грамадзянін Украіны, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, у аварыі пацярпелі дзеці з украінскай футбольнай каманды. Адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра дзяцей з цяжкімі траўмамі былі дастаўленыя ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу. Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка узяў сітуацыю пад асабісты кантроль. «Лепшыя лекары Беларусі і ўсе неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы задзейнічаны для аказання дапамогі пацярпелым у аварыі дзецям», — сказаў ён.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930