Знайсці
23.10.2008 / 10:51РусŁacБел

Дума пра Белую Русь

Напярэдадні такой глябальнай, не раўнуючы фінансавы крызіс, такой гістарычнай падзеі — зьезду грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», у галаву прыйшло некалькі думак. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Напярэдадні такой глябальнай, не раўнуючы фінансавы крызіс, такой гістарычнай падзеі — зьезду грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», у галаву прыйшло некалькі думак. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

1. Беларусь зноў пазабавіла сьвет. Калі ва ўсіх краінах улада трымаецца на партыйных структурах — адсюль выраз «партыя ўлады» — то наш рэжым вырашыў ствараць сябе базу на грамадзкім аб’яднаньні. Выходзіць ня партыя ўлады, а НЖО ўлады.

2. Як вядома, БРСМ у народзе празвалі «лукамол». Адсюль цікавае пытаньне: як будуць называць сяброў «Белай Русі»? Няўжо стануць за вочы называць «лукастары»? Іншы варыянт з праекцыяй на гендэрныя забабоны — «лукадзядзькі» або «лукацёцькі». Магчыма таксама — «лукадзеды» ці «лукабабкі».

3. Яшчэ адзін варыянт — проста «белыя». Адразу народ запаралеліць сытуацыю на анэкдоты пра Пецьку і Іван Іваныча. «Васіль Іванавіч, белыя ідуць!» — «Спакойна, Пецька, мы ўжо прагаласавалі датэрмінова».

4. Як ганарацца бацькі‑заснавальнікі праекту, мінімум 50% дэпутатаў палаткі ўвойдуць у склад «Белай Русі», што фактычна значыць фармаваньне правобразу нейкай фракцыі. Калі сярод парлямэнтароў ёсьць сябры іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, кшталту Таварыства паляўнічых і рыбакоў або Аб’яднаньня дапамогі пажарнікам, яны таксама аўтаматычна маюць сфармаваць фракцыі. Нарэшце ў нас будзе міжфракцыйная формула ўтварэньня Саўміну! З будучых паведамленняў БелТА: «Пасьля таго як донары і аматары птушак пакінулі кабінэт, урад Сідорскага рухнуў».

5. Як сябры працоўных калектываў будуць дзяліцца на тых, хто мае быць сябрам БРСМ, а хто сябрам ГА «Белая Русь»? У афіцыйнай прэсе быў тэзіс аб тым, што ў ГА «Белая Русь» будуць набіраць выключна тых, каму ўжо за 35 гадоў. Тэма наступная: паколькі сябрамі БРСМ людзі старэйшага веку афіцыйна быць ня могуць, а так хочацца будаваць квітнеючую Беларусь, яны стварылі ГА «РБ». Ці не было для дзяржавы таньней дазволіць людзям заставацца ў БРСМ да самай сьмерці?

6. Спонсар БРСМ і ГА «Белая Русь» адзін і той жа. Ці ня ўзьнікне паміж імі канкурэнцыі за датацыі? У якой форме яна будзе адбывацца? Як, скажам, сябры БРСМ будуць пераконваць улады ў тым, што яны больш карысныя за ГА «РБ»? Казаць у адміністрацыі нешта кшталту: «БРСМ мае права на большы пай з бюджэту. Паглядзіце, сябры «Белай Русі» трымалі на пікеце амэрыканскай амбасады толькі два транспаранты, а нашы — тры транспаранты і шарык». Ці ня варта арганізацыям адразу падпісаць мірную канвэнцыю і падзяліць краіну на эксплюатацыйныя ўчасткі?

7. Як вядома, адзін зь сяброў ініцыятыўнай групы ГА «Белая Русь», дырэктар рынку ў Ждановічах летам трапіў у турму быццам за нейкія афэры. Цікава, ці разглядала сьледчая група «белы рускі» сьлед? Па лёгіцы: міліцыя павінна была была праверыць усе кантакты патэнцыйнага злачынцы. Вось бы паглядзець на гэты допыт! Сьледчы: Таварыш Радзькоў (часовы кіраўнік ГА «РБ») давайце не заліваць мне пра тое, што на сустрэчах ініцыятыўнай групы вы гаварылі пра любоў да Бацькі. У вочы глядзець, я сказаў. Што ты ведаеш пра «левыя» пастаўкі шырспажыву на Ждановічы?».

8. ГА «РБ» клянецца, што будзе працаваць па прынцыпе «ніякага фармалізму». Вельмі хочацца пабачыць у рэале мэтодыку працы гэтых разьняволеных актывістаў. Кшталту: «Вася, хадзем вечарам у рэстаран або ў кіно. Хачу ў цёплай нефармальнай атмасфэры наехаць на цябе: або звальняем цябе з працы, або падпішасься на «Саўбелку».

Хутчэй бы зьезд ГА «РБ». Большасьць пытаньняў адразу б адпалі!

Лёлік Ушкін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930