Знайсці
12.05.2018 / 17:505РусŁacБел

На акцыі ў Тбілісі патрабуюць адстаўкі прэм'ера і кіраўніка МУС

apsny.ge

Сотні чалавек сабраліся на акцыі ля будынка парламента ў Тбілісі, каб апратэставаць паліцэйскія рэйды, якія прайшлі ў некалькіх начных клубах у ноч на 12 мая.

Акцыя пад назвай «Выходзь на вуліцу за нашу свабоду» была арганізавана грамадскім рухам «Белы шум», як працяг стыхійных пратэстаў, якія пачаліся адразу пасля спецаперацыі ў клубах Bassiani і Cafe Gallery.

У ходзе сённяшняй акцыі актывісты «Белага шуму» запатрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Георгія Квірыкашвілі і міністра ўнутраных спраў Георгій Гахарыя. Арганізатары акцыі заяўляюць, што будуць працягваць пратэсты да таго часу, пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.

Напярэдадні лідар руху «Белы шум» Бека Цыкарышвілі быў затрыманы паліцыяй у адміністрацыйным парадку. Паводле папярэдняй інфармацыі, за непадпарадкаванне паліцыі і хуліганства разам з ім у ізалятары часовага ўтрымання былі дастаўлены каля 70 чалавек. Затрыманыя абвінавачваюць паліцыю і спецназ у «перавышэнні сілы».

apsny.ge

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930