Знайсці
12.05.2018 / 17:385РусŁacБел

Міліцыя правяла ператрус у берасцейскага блогера Пятрухіна

У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асвятленне пратэстаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе Радыё Свабода

Некалькі міліцыянтаў і АМАПаўцаў перанялі Сяргея Пятрухіна, калі ён выносіў сьмецце з хаты. Блогера азнаёмілі з санкцыяй пракурора на агляд кватэры, пасьля чаго міліцыянты і рушылі да Пятрухіна.

«Гэта адбываецца з прычыны сытуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу «Айпаўэр». Некаму не падабаюцца нашы стрымы пра гэтае прадпрыемства. А фармальнай зачэпкай стала скарга міліцыянта на тое, што я ў адным са стрымаў сказаў, што ён біў берасьцейца ў пастарунку», — расказаў Сяргей Пятрухін.

Напярэдадні блогер Сяргей Пятрухін разам з калегам Аляксандрам Кабанавым атрымалі па 1225 рублёў штрафу за збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейскай вобласьці.

Апошнім часам блогеры Пятрухін і Кабанаў у сваіх відэа рэгулярна асьвятляюць пратэсты ў Берасьці з прычыны будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031