Знайсці
12.05.2018 / 14:2313РусŁacБел

Букмекеры па-ранейшаму ставяць на «Еўрабачанні» на Кіпр

Фінал пачнецца а 22:00. Прадстаўнік Беларусі ў яго не трапіў.

Пасля першага паўфіналу фаварытам букмекераў стала прадстаўніца Кіпра Элені Фарэйрэ, якая выступае з песняй Fuego. Па выніках другога дня спаборніцтваў яна працягвае займаць лідзіруючую пазіцыю.

 На другі радок рэйтынгу, па зводных дадзеных дзесяці букмекерскіх кантор, паднялася Нета з Ізраіля з песняй Toy.

Трэцяе месца займае калектыў з Францыі Madame Monsieur, які выконвае кампазіцыю Mercy.

Беларус Аляксандр Рыбак з Нарвегіі, які ў 2009 годзе выйграў конкурс, цяпер ён займае толькі 9-е месца.

 Таксама ў першай дзясятцы засталіся прадстаўнікі Літвы, Швецыі і Эстоніі. Да іх далучыліся Германія, Ірландыя і Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930