Знайсці
12.05.2018 / 08:547РусŁacБел

СМІ даведаліся аб рэабілітацыі Берлусконі судом Мілана, ён зноў можа балатавацца на выбарах

Лідар партыі «Наперад, Італія», былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі зноў можа балатавацца на выбарах: надглядны суд Мілана адмяніў ранейшае судовае рашэнне, якое забараняла яму ўдзельнічаць у выбарах да 2019 года, піша газета Corriere della Sera.

Рашэнне суда ўжо ўступіла ў законную сілу, піша газета, хоць яго можа аспрэчыць пракуратура Мілана.

У 2013 годзе Вярхоўны касацыйны суд Італіі пацвердзіў прысуд Берлусконі па справе кампаніі Mediaset. Экс-прэм'ер быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі за фінансавыя махінацыі, пры гэтым палітык на шэсць гадоў, да 2019 года, пазбаўляўся права займаць публічныя пасады і ўдзельнічаць у выбарах.

Тэрмін зняволення спачатку быў скарочаны да аднаго года па законе аб памілаванні, а пазней яго замянілі на грамадскія працы ў доме для састарэлых з абмежаванымі магчымасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930