Знайсці
11.05.2018 / 23:1878РусŁacБел

У Дзень Перамогі Шуневіч надзеў медаль за далучэнне Крыма да Расіі? Не, гэта іншы, сувенірны

Еўрарадыё апублікавала артыкул, у якім выказала меркаванне, што 9 мая міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч начапіў на сябе расійскі медаль «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй». У якасці доказу Еўрарадыё прывяло скрыншот эфіру канала СТВ, на якім былі бачныя 2 медалі, якія начапіў міністр. Адзін з іх (левы), сапраўды, на першы погляд візуальна падобны на медаль за далучэнне Крыма да Расіі.

На адным баку гэтага медаля размешчана скульптурная выява помніка імператрыцы Кацярыны II і малюнак «Помніка затопленым караблям».

Пяцікутная планка абцягнутая тканіннай стужкай са спалучэннем колераў сцяга «рэспублікі Крым», георгіеўскай стужкі і расійскага сцяга.

Медаль «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй».

Аднак пры значным набліжэнні выявы з медалямі Шуневіча бачна, што на яго медалі планка абцягнутая тканінай з іншым спалучэннем палос — там адсутнічае сіняя паласа, якая ёсць у расійскім медалі «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй».

Больш за тое, сам малюнак на медалі гаворыць аб тым, што медаль Шуневіча адрозніваецца. Мяркуючы па ўсім, гэта звычайны сувенірны медаль з мінскага музея Вялікай Айчыннай вайны.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера