Знайсці
11.05.2018 / 19:41132РусŁacБел

Бацька слуцкай школьніцы, у якой забралі георгіеўскую стужку: «Гэта крымінальнае злачынства!»

9 мая ў Слуцку ў шасцікласніцы перад святочным шэсцем знялі георгіеўскую стужку. Зрабіла гэта метадыстка мясцовага аддзела адукацыі. Яна патлумачыла бацькам: у Беларусі свая ідэалогія і стужкі тут іншыя.

Абураны бацька Генадзь Дубоўскі выклаў відэа размовы з жанчынай. Ён і па сёння крыўдуе на метадыстку.

Генадзь Дубоўскі

«Гэта крымінальнае злачынства! — упэўнены Дубоўскі. — Гэта каб я зняў з кагосьці ўпрыгажэнне пасярод дня!

А яна проста зняла і пайшла сабе! Не аддала б нават, каб мы з жонкай не пайшлі за ёй. Дачка спужалася.

Я хачу, каб тая ідэолаг зразумела, што не мае рацыю. Яна здзейсніла злачынства!

Жанчына кажа, што тое не беларускія атрыбуты Перамогі. А якая розніца? Не разумею.

У нас была такая стужка, такую і павесілі. У школе ж не казалі, што забаронена. Мы прыйшлі, настаўнікі нічога не сказалі.

Мне самому больш падабаецца георгіеўская стужка. Яна гвардзейская, я сам служыў на гвардзейскім караблі, ведаю, што гэта такое. Напрыклад, калі я ў іншай краіне выйду з той зялёнай стужкай, то ніхто не зразумее, што яна сімвалізуе. А з гэтай, георгіеўскай, зразумела, што чалавек выйшаў святкаваць Перамогу. У любой краіне зразумела!»

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930