Знайсці
11.05.2018 / 18:5715РусŁacБел

Ваенкамат папрасіў прабачэння і падарыў тэлевізар ветэрану, якога павіншавалі з 9 Мая пратэрмінаваным пячэннем

10 мая брэсцкі абласны ваенкамат яшчэ раз павіншаваў ветэрана Аркадзя Бляхера, які прайшоў ад Сталінграда да Берліна, з Днём Перамогі і ўручыў яму сучасны ВК-тэлевізар. Пра гэта Tut.by паведаміў вайсковы камісар Брэсцкай вобласці Яўген Зайцаў.

Фота: Вадзім Сіманенка.

Нагодай для сустрэчы стаў інцыдэнт, які адбыўся напярэдадні. 9 мая да Аркадзя Маісеевіча прыйшлі з ваенкамата і павіншавалі з Днём Перамогі, уручыўшы сухпаёк. У скрынцы ляжалі банка тушонкі, пара банак грачанай кашы, некалькі пакуначкаў гарбаты, цукру, а таксама ўпакоўка пячэння, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся 1 красавіка.

Ваенкам Брэсцкай вобласці назваў гэты выпадак непаразуменнем.

— Гэтыя пайкі камплектаваліся яшчэ ў лютым да 100-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Ніхто не меркаваў, што у прадуктаў скончыўся тэрмін даўнасці, — панаракаў Яўген Станіслававіч.

Па словах суразмоўцы, гэты падарунак насіў сімвалічны характар:

— Заўсёды існаваў у ветэранаў і салдат такі прынцып: дзяліцца апошнім сухпайком, апошняй банкай тушонкі. (…) Гэта сувенірны набор, які мы дорым ўсім ветэранам Узброеных сіл, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Тое, што ў пячэння скончыўся тэрмін прыдатнасці, нам, вядома ж, непрыемна.

Абласны вайсковы камісар распавёў, што, як толькі даведаўся пра здарэнне, наведаў ветэрана і прынёс свае прабачэнні.

Чытайце таксама: Брэсцкага ветэрана павіншавалі з 9 Мая сухпайком з пратэрмінаваным печывам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930