Знайсці
11.05.2018 / 16:54РусŁacБел

У Слуцку мужчына захлынуўся і патануў у канаве

Сёння, 11 мая, у 14.30 у канаве насупраць парка знайшлі цела 67-гадовага мужчыны. Папярэдняя версія — ён упаў і захлынуўся. Побач ляжалі яго шлёпанцы, пры ім таксама былі і дакументы, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Цела случчака знайшла паштальёнка. Жанчына адразу паклікала гаспадара бліжэйшага прыватнага дома.

«Яна прыйшла да мяне, а я ў хляве. Хацела яго падняць, а я ёй кажу: «Толькі не чапай!» Я нябожчыкаў баюся», — сказаў мужчына.

Вядома, што ў 11 гадзін загінулы быў яшчэ жывы. Ён здымаў грошы з карты ў банкамаце.

Прызначаная судмедэкспертыза для высвятлення прычыны смерцi. Па справе здарэння праводзіцца праверка, паведамілі ў Слуцкім РАСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930