Знайсці
11.05.2018 / 16:0343РусŁacБел

Коля Лукашэнка ў гімнасцёрцы падарыў вэтэранам дзясятак курэй і пеўня ФОТЫ

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы парадавалі сёння, 11 мая, жыхароў Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў новай праграмай «Галасы вайны», паведамляе БелТА.

Школьнікі рэгулярна наведваюць пажылых людзей з канцэртамі і падарункамі, а на нядаўнім суботніку працавалі на тэрыторыі інтэрната ўсёй школай — ускапалі зямлю ў парніку, пабялілі дрэвы, акультурылі клумбы і кусты.

Па заканчэнні канцэрта жыхарам дома-інтэрната перадалі дзясятак курэй нясушак і пеўня. Усіх іх даставілі сюды проста з асабістай гаспадаркі кіраўніка дзяржавы, дадае БелТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера