Знайсці
11.05.2018 / 13:127РусŁacБел

Паўтарагадовая дзяўчынка выпіла кіслату для чысткі труб, яна ў цяжкім стане ў рэанімацыі

10 мая ў Шаркаўшчынскі РАУС з раённай бальніцы паступіла паведамленне аб малалетняй дзяўчынцы з атручваннем і хімічным апёкам унутраных органаў.

Вядома, што раніцай 1,5-гадовая дзяўчынка знаходзілася ў хаце разам з маці і бабуляй. Дзіця дастала з тумбачкі ў калідоры пластыкавую бутэльку і выпіла частку вадкасці. Маці адразу кінулася да дачкі і неадкладна стала прамываць той рот вадой і выклікала брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.

У цяперашні час дзіця ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Мяркуецца, што ў пластыкавай бутэльцы з-пад вадкага мыла знаходзілася кіслата для чысткі труб.

Следчыя праводзяць праверку, высвятляюцца абставіны здарэння.

Сям'я дзяўчынкі характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца.

«Следчыя чарговы раз звяртаюцца да бацькоў: дзеці патрабуюць да сябе павышанай увагі. У малалетнім узросце дзецьмі рухае жаданне паспрабаваць усё. Каб пазбегнуць трагедыі захоўваеце патэнцыйна небяспечныя бытавыя сродкі і лекі па-за дасяжнасцю дзяцей. Беражыце дзяцей!» — адзначыла Святлана Сахарава, афіцыйны прадстаўнік СК па Віцебскай вобласці.

 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031