Знайсці
11.05.2018 / 09:534РусŁacБел

Два рыбакі загінулі ад удару токам на адным і тым жа месцы, але з розніцай у два дні

Амаль пры аднолькавых абставінах і ў адным і тым жа месцы 7 і 9 мая на Маладзечаншчыне загінулі два рыбакі.

7 мая каля 18.30 дактары хуткай дапамогі патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што 54-гадовы мужчына, які рыбачыў на Беразіне на Маладзечаншчыне, смяротна траўмаваны электрычным токам.

Маладзечанец лавіў рыбу ў месцы, дзе праходзяць высакавольтныя лініі. У нейкі момант дакрануўся да правадоў вудай.

Ад удару токам ён загінуў на вачах у жонкі і сяброў, з якімі разам адпачываў.

Падобнае здарэнне адбылося 9 мая. З Беразінскай участковай бальніцы патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што да іх даставілі 35-гадовага жыхара Маладзечна, траўмаванага токам. Пацярпелы, якога даставіў сябар, ад атрыманых траўмаў памёр.

Аказалася, маладзечанец рыбачыў амаль у тым жа самым месцы, дзе яго папярэднік. І таксама дакрануўся вудай да правадоў.

— Следчыя ўстанавілі, што па берагах ракі стаяць інфармацыйныя таблічкі, якія папярэджваюць пра высакавольтныя лініі. Аднак маладзечанцы праігнаравалі гэтую інфармацыю, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930