Знайсці
11.05.2018 / 09:3024РусŁacБел

«Прессбол»: Льюіс з'ехаў са зборнай Беларусі на таксі адзін, толкам не развітаўшыся з хакеістамі

hockey.by

Карэспандэнт «Прессбола» на чэмпіянаце свету па хакеі ў Капенгагене Вячаслаў Федарэнкаў распавёў аб расставанні зборнай Беларусі з галоўным трэнерам Дэйвам Льюісам.

— Як раставаліся з Дэйвам? Хутка. Афіцыйныя асобы федэрацыі настойвалі, што палюбоўна. Спартыўны дырэктар ФХРБ Уладзіслаў Клачкоў распавёў: «Ніякіх кампенсацый, ні ў кога адзін да аднаго няма пытанняў. Мы вельмі ўдзячныя Люісу, ён шмат чаго даў беларускаму хакею. Зараз ён сказаў, што яго час прайшоў, што яму 65 гадоў, у яго ўнукі, і ён хоча больш часу праводзіць з сям'ёй».

Аднак зусім ужо чалавечым развод усё ж не атрымаўся. Ад абвесткі аб прынятым рашэнні да ад'езду Люіса з размяшчэння каманды не прайшло і шасці гадзін. У чатыры раніцы — фактычна пасярод ночы - канадзец выселіўся з нумара ў «Краўн Плаза», дзе кватаруе каманда, і з'ехаў у аэрапорт Каструп, што ўсяго ў пяці кіламетрах ад гатэля. Характэрна: з'ехаў на таксі і адзін, хоць па дыспазіцыі яго, кажуць, павінны былі суправаджаць прадстаўнікі адміністрацыйнага штаба. Паехаў — толкам не развітаўшыся з хакеістамі.

Зрэшты, паспешнасць можна зразумець. І эмацыйную, і лагістычную. У ноч адстаўкі пад рукой апынуўся зручны ланцужок авіярэйсаў, які дазваляў хутка дасягнуць другой радзімы канадца — Дэтройта.

Прессбол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера