Знайсці
11.05.2018 / 08:581РусŁacБел

У Крыме чарговы ўкраінец атрымаў 8 гадоў калоніі па абвінавачанні ў падрыхтоўцы дыверсій

Гарадскі суд Судака ў Крыме прыгаварыў да васьмі гадоў калоніі агульнага рэжыму грамадзяніна Украіны Генадзя Лімешку, абвінавачанага ў падрыхтоўцы дыверсій на паўвостраве.

Як паведамляе «Медиазона», справа разглядалася ў спецыяльным парадку, бо абвінавачаны прызнаў віну і заключыў здзелку са следствам. Лімешка быў прызнаны вінаватым па трох артыкулах КК РФ у незаконным захоўванні зброі і вырабе выбуховых прыстасаванняў. Па версіі следства, падсудны «рыхтаваў дыверсіі з пачуцця палітычнай варожасці да Расіі ў сувязі з далучэннем Крыма».

Лімешка мае намер аспрэчыць рашэнне суда.

Падчас апошняга слова Лімешка прасіў судзіць яго па справядлівасці, казаў, што ў яго маленькая дачка, і калі яго выпусцяць, ён з'едзе і больш ніколі не вернецца ў Крым.

Агулам колькасць вязняў, якіх Украіна лічыць палітычнымі, у Крыме перавысіла 50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930