Знайсці
11.05.2018 / 00:0422РусŁacБел

У Літве прапануюць забараніць георгіеўскія стужкі

9 мая дэпутаты ад кансерватыўнай партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы» ўнеслі ў Сейм прапанову аб забароне выкарыстання георгіеўскай стужкі на масавых мерапрыемствах, піша Delfi.

Калі ініцыятыва будзе ўхвалена, выкарыстанне георгіеўскай стужкі падчас публічных мерапрыемстваў, альбо яе нашэнне стане адміністрацыйным правапарушэннем.

Па словах А. Ажубаліса, які быў адным з ініцыятараў, прапанова ўнесена з улікам новых геапалітычных рэалій, выклікаў для нацыянальнай бяспекі, а таксама для таго, каб «абараніць такія важныя прынцыпы і каштоўнасці, як суверэнітэт, свабода і дэмакратычная сістэма».

«Літве няма чаго святкаваць, таму што канец гэтай вайны прынёс Літве 50 гадоў савецкай акупацыі, боль і высылкі. А цяперашняе расійскае кіраўніцтва адмаўляе і не згаджаецца асудзіць злачынствы сталінскіх рэпрэсій і таталітарнага рэжыму»,

— кажа А. Ажубаліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930